Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны адпусьцяць 29 кастрычніка


Пастанова Міністэрства эканомікі Беларусі пра скасаваньне 30%-га абмежаваньня на надбаўкі практычна на ўсе тавары ў крамах пачынае дзейнічаць 29 кастрычніка.

“Росту коштаў баяцца ня варта, калі штосьці і падаражэе, то ненадоўга”, — супакойвае дырэктар Дэпартамэнту цэнавай палітыкі Мінэканомікі Беларусі Ігар Фамін.

“У любым выпадку сытуацыя стабілізуецца на працягу некалькіх месяцаў”, — сказаў Фамін РИА “Новости”.

Разам з тым Фамін не выключае “павышэньня цэн на харчовыя тавары ў гіпэрмаркетах”.

У Беларусі захаваецца толькі 50 тавараў, па якіх гандлёвыя надбаўкі будуць рэгулявацца. У гэтым сьпісе — сацыяльна значныя тавары: некаторыя харчы, дзіцячае харчаваньне, лекі, крупы, мука, малочная прадукцыя.

Да гэтага моманту гандлёвая надбаўка ў Беларусі практычна на ўсе імпартаваныя тавары не магла перавышаць 60%.

7 кастрычнікаў на пасяджэньні саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Ігар Фамін заявіў, што цэны трэба падняць на 20-30% і пастарацца зрабіць гэта паэтапна. Ён спаслаўся на нэгатыўны досьвед. Маўляў, калі сёлета выключылі хімчыстку зь пераліку сацыяльна значных, то ў наступным месяцы тарыфы на яе паслугі падскочылі на 50%. Спадар Фамін заклікае весьці сябе карэктна і цывілізавана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG