Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сальда зьнешняга гандлю: – 3,5 мільярда даляраў


Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю за 9 месяцаў – болей за 3,5 мільярдаў даляраў. Прагнозны паказьнік па выніках году – ня болей за 1,5 мільярды даляраў.

Гэтыя лічбы назваў 28 кастрычніка віцэ-прэм’ер Уладзімер Патупчык, выступаючы на сумесным паседжаньні дэпутатаў палатаў Нацыянальнага сходу.

Валавы ўнутраны прадукт краіны па выніках 9 месяцаў – 99,7% ад прагнозу.

“На складах замарожаная прадукцыя на экспарт, у якой ёсьць шмат імпартовых складнікаў”, - патлумачыў намесьнік кіраўніка ўраду.

“Карыстаючыся задзелам, які быў зроблены ў мінулыя гады, урад зрабіў усё, каб не дапусьціць зьніжэньня ўзроўню жыцьця беларусаў”, - запэўніў Патупчык.

“За 9 месяцаў рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павялічыліся з параўнаньні з тым самым пэрыядам летась на 2,9%”.
XS
SM
MD
LG