Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяраў авіакатастрофы апазнаюць сёньня


28 кастрычніка ў Менск плянуюць прыехаць прадстаўнікі расейскай авіякампаніі “С-эйр”, “які павінен агледзець знойдзеныя на месцы катастрофы прадметы, падобныя на бартавыя самапісцаў".

"Пры аглядзе экспэртамі целаў былі сканфіскаваныя прадметы, якія належалі загіблым. Апазнаньне будзе праводзіцца, у тым ліку і па гэтых прадметах", - паведамілі Інтэрфаксу ў Транспартнай пракуратуры Беларусі.

"Пакуль няма інфармацыі аб тым, што на апазнаньне прыедуць сваякі загінуўшых", - дадалі суразмоўцы агенцтва.

Раніцай 28 кастрычніка ў прысутнасьці прадстаўніка расейскай амбасады ў Беларусі будзе праведзена судова-мэдыцынская экспэртыза. "Ускрыцьцё целаў загінуўшых, калі яны зьяўляюцца замежнікамі, праводзіцца ў прысутнасьці прадстаўніка амбасады той краіны, грамадзянамі якой яны зьяўляюцца", - кажуць супрацоўнікі транспартнай пракуратуры.

26 кастрычніка пад Менскам разьбіўся самалёт расейскай авіакампаніі. Пяцёра пасажыраў і членаў экіпажу самалёту загінулі. На борце самалёту знаходзіліся 5 чалавек: двое пасажыраў – генэральны дырэктар кампаніі “С-эйр” Марат Рамашкін і ягоны знаёмы Павал Малышаў, а таксама члены экіпажу – пілёт Аляксандар Самойлаў, штурман Сяргей Сьнімшчыкаў і стуардэса Алеся Латуціна.
XS
SM
MD
LG