Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казіно “Шангры Ла” не дачакалася кіраўніка авіякампаніі “С-Эйр”


На месцы катастрофы.

На месцы катастрофы.

Прадстаўнікі культурна-забаўляльнага комплексу “Шангры Ла Менск” павінны былі сустрэць кіраўніка авіякампаніі “С-Эйр” Марата Рамашкіна, які загінуў у авіякатастрофе ў Беларусі.

Марат Рамашкін быў частым госьцем казіно “Шангры Ла”, калі яно знаходзілася яшчэ ў Маскве, і таму папрасіў яго сустрэць і дапамагчы зарэзэрваваць гатэль у Менску. Паводле прадстаўніка менскага “Шангры Ла” Лаўрэнція Губіна, зь якімі мэтамі спадар Рамашкін ляцеў у Менск, казіно невядома. Таксама нічога не вядома і пра іншых пасажыраў самалёта.

“Ён ведае, што ў нас тут бізнэс. У яго таксама тут ёсьць нейкія справы. Марат ляцеў на сваім самалёце, па сваіх справах. Тут ня так проста зарэзэрваваць добры гатэль.
Тут ня так проста зарэзэрваваць добры гатэль.
Ён ведаў, што ў нас тут ёсьць дамоўленасьці з гатэлямі, ён папрасіў, і мы дапамаглі яму з гэтым. Мы мелі шэраг віп-клюбаў у Маскве. Марат быў нашым госьцем у Маскве. І ён зьвярнуўся да нас па дапамогу”.

Ці меў намер Марат Рамашкін наведаць казіно ў Менску — невядома, “гэта было на яго ўласны разгляд”.

Пасьля 1-га ліпеня расейскія аматары азартных гульняў вымушаныя езьдзіць у казіно далёка ад Масквы. Бо ў Расеі забаронена дзейнасьць ігральных установаў, апроч адмыслова адведзеных для гэтага чатырох зонаў (Калінінградзкая вобласьць, Алтайскі і Прыморскі краі, мяжа Растоўскай вобласьці і Краснадарскага краю). У зьвязку з гэтым кампанія Storm International перанесла свой бізнэс за межы Расеі, у тым ліку ў Беларусь. “Шангры Ла” пераехала ў Менск (вуліца Кірава, 8). Паводле спадара Губіна, тут ёсьць легальныя магчымасьці для такога бізнэсу. Дагэтуль казіно “Шангры Ла” працавала некалькі гадоў у Маскве і было адным з найбуйнейшых.

“У Менску мы адчынілі віп-казіно.
Ён дырэктар авіякампаніі, зразумела, якога статусу чалавек. Так, ён заходзіў у нашыя ўстановы.
Тут вельмі высокія мінімальныя стаўкі, дарагі ўваход у гульню. Гэта такая закрытая ўстанова, вельмі высокага статусу”.

Ці частым госьцем у казіно быў Марат Рамашкін? На гэтае пытаньне спадар Губін адказаў:

“Ён дырэктар авіякампаніі, зразумела, якога статусу чалавек. Так, ён заходзіў у нашыя ўстановы. Вельмі шмат бізнэсмэнаў і вядомых людзей былі нашымі гасьцямі ў Маскве. Гэта можна пабачыць па скандальных публікацыях з зоркамі. Вельмі многія багатыя людзі былі нашымі гасьцямі”.

Спадар Губін сказаў, што казіно ў Менску разьлічвае на багатых наведнікаў:

“У Менску, як і ў любой сталіцы, ёсьць багатыя людзі, бізнэсоўцы, якія могуць сабе дазволіць адпачынак такога ўзроўню. Але пра гэта пакуль казаць рана. Мы літаральна адчыніліся на мінулым тыдні”.

Праваахоўныя органы, якія расьсьледуюць прычыны авіякатастрофы, пакуль што ў казіно не зьвярталіся.
XS
SM
MD
LG