Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у індэксе гендэрнай няроўнасьці, які штогод складае Сусьветны эканамічны форум, за год перасунулася з 33-га на 34-е месца.


Сусьветны эканамічны форум у супрацоўніцтве з Гарвардзкім унівэрсытэтам і Унівэрсытэтам штату Каліфорнія ў Бэрклі апублікаваў чарговы штогадовы глябальны індэкс гендэрнай няроўнасьці за 2009 год.

У справаздачы ўлічаныя чатыры сфэры няроўнасьці паміж мужчынамі і жанчынамі:

  • магчымасьці ў эканамічнай дзейнасьці;
  • магчымасьці ў галіне адукацыі;
  • прысутнасьць у палітыцы;
  • здароўе і працягласьць жыцьця.

Найбольшая роўнасьць у сьвеце зафіксаваная ў скандынаўскіх краінах – Ісьляндыі, Фінляндыі, Нарвэгіі ды Швэцыі, якія застаюцца ў першай чацьвёрцы лідэраў ўжо некалькі гадоў запар. З постсавецкіх краінаў найвышэй стаіць Латвія (14). Беларусь сёлета – 34-я, што азначае нязначнае аслабленьне пазыцый у параўнаньні зь мінулым годам (33), калі адбылася значная страта ў параўнаньні зь індэксам 2007 году (23-е месца). Іншыя суседзі Беларусі: Літва на 30-м месцы, Польшча – на 50-м, Расея на 51-м месцы, Украіна – на 61-м. Поўны сьпіс краінаў можна паглядзець ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG