Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вазьняк: Разбурэньне АДС – на карысьць рэжыму


Сяргей Вазьняк

Сяргей Вазьняк

Сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Вазьняк адзначае, што ініцыятары стварэньня “Беларускага незалежніцкага блёку” сьвядома ідуць на разбурэньне АДС.

“Калі мы стваралі кааліцыю Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС), то дамаўляліся, што ёсьць розныя падыходы да стратэгіі разьвіцьця краіны. Але мы дамовіліся аб еднасьці дзеяньняў у дэмакратызацыі Беларусі. Усё іншае павінна было заставацца за дужкамі.

Само па сябе стварэньне новай кааліцыі – гэта нармальна, гэта права суб’ектаў апазыцыі правага накірунку. Але калі новае фармаваньне ідзе на разбурэньне АДС, то, на мой погляд, гэта гуляе на руку існуючаму рэжыму. Гэта дрэнна.

Калі ПКБ выступала з ініцыятывай стварэньне саюзу левых партыяў у рамках АДС, гэта не было накіравана на разбурэньне АДС. А тут зусім іншая ідэалёгія – супраць АДС. Гэта кепска, гэта на карысьць Лукашэнкі і ягонага рэжыму."
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG