Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пакіне Вярхоўны суд сьмяротнае пакараньне?


У Вярхоўным судзе сёньня аднавіўся працэс па скарзе трох чалавек, якіх абвінавацілі ў забойстве ў Салігорску касіра і вадзіцеля. Гэта Андрэй Жук, Іван Сарокін і Мароз. Пасьля перапынку суд вырашыць лёс гэтай скаргі.

А.Жука Менскі абласны суд прысудзіў да сьмяротнага пакараньня, І.Сарокіна — да пажыцьцёвага зьняволеньня, а Марозу далі 13 гадоў.

На пачатку працэсу выслухалі А.Жука, адвакатаў і пракурора. Пракурор Ірына Гаўрыленка паўтарыла патрабаваньне аб сьмяротным пакараньні для А.Жука і пажыцьцёвага зьняволеньня для І.Сарокіна. Яна матывавала гэта тым, што віна цалкам даказаная і А.Жук не падлягае выпраўленьню, бо раней быў судзімы. Пры гэтым ён прызнае сябе вінаватым і цалкам пагаджаецца з абвінавачаньнем.

А.Жук прасіў зьмякчыць пакараньне і казаў, што можа выправіцца, прасіў даць шанец на выпраўленьне. Ён сказаў, што падчас сьледзтва ў яго былі абмежаваныя магчымасьці для абароны, і гэта ж сьцьвердзілі яго адвакаты.

На судзе выступіў Уладзімер Лапцуеў, муж забітай Сьвятланы Лапцуевай — супрацоўніцы фірмы, якая перавозіла грошы. Ён сказаў, што А.Жук мусіць быць пакараны сьмерцю, бо забіў маці трох дзяцей і не падлягае выпраўленьню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG