Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады дазволілі правесьці 1 лістапада шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў “Дзяды”.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар КХП-БНФ Валеры Буйвал.

Ён заявіў, што акцыя дазволена ў тым фармаце, у якім прасілі арганізатары. 1-га лістапада збор удзельнікаў мэмарыяльных мерапрыемстваў а 10.30 каля менскага гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Шэсьце, якое пачнецца ў 11 гадзін пройдзе па праспэкце Незалежнасьці, па вуліцах Каліноўскага, Гамарніка, Мірашнічэнкі, да кальцавой дарогі, ў Курапацкі лес. Ад 15-й да 17-й гадзіны ў Курапацкім лесе адбудзецца мэмарыяльны мітынг.

Нагадаем, заяўнікі акцыі, намесьнік старшыні КХП-БНФ Сяргей Папкоў і адказны сакратар управы Алесь Чахольскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG