Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся сёньня ва ўсіх абласных цэнтрах. Апроч таго, сьцягі залуналі ў Рэчыцы, Нясьвіжы, Салігорску, Баранавічах, Лідзе ды іншых гарадах.

Невядомыя амаль адначасова раніцай вывесілі каля сотні сьцягоў па ўсёй Беларусі. Па дадзеных прэсавай службы БХД, гэтая акцыя прымеркаваная да сённяшняй прэзентацыі Беларускага Незалежніцкага Блоку.

Як паведаміў "Свабодзе" Павал Севярынец, падчас вывешваньня сьцягоў у Рэчыцы міліцыянты затрымалі братоў Змушко, сяброў аргкамітэту дзеля стварэньня "Беларускай хрысьціняскай дэамкратыі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG