Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вернуць Беларусі прэфэрэнцыі?


Аляксандар Старыкевіч

Аляксандар Старыкевіч

27-29 кастрычніка дырэктар Міжнароднага бюро працы Кары Тапіёла наведае Беларусь для кансультацыяй аб выкананьні Беларусьсю рэкамэндацыяў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Ці мае падставы афіцыйны Менск дабівацца вяртаньня Беларусі ў Генэральную сыстэму прэфэрэнцыяў Эўразьвязу? У якім стане зараз знаходзяцца незалежныя прафсаюзы? На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч.

Цыганкоў: Нагадаю, што за парушэньні правоў прафсаюзаў ў чэрвені 2007 году Беларусь была выключана з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў Эўразьвязу. Гэта прынесла беларускай эканоміцы, паводле розных падлікаў, некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў стратаў у год. Для вяртаньня прэфэрэнцыяў урад Беларусі мусіць выканаць 12 рэкамэндацыяў МАП, сярод іншага — прадставіць незалежным прафсаюзам магчымасьць рэгістраваць свае суполкі, даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі, спыніць перасьлед грамадзянаў паводле прафсаюзнай прыналежнасьці ды іншае. Ці выконвае беларускі ўрад гэтыя рэкамэндацыі?

Старыкевіч: Па сутнасьці нічога не мяняецца. Больш за тое, зьяўляюцца новыя факты перасьледу актывістаў незалежных прафсаюзаў. Напрыклад, можна прыгадаць звальненьне Аляксея Габрыэля з Новалукомльскай ГРЭС, дзе ён зьяўляецца старшынём суполкі Свабоднага прафсаюзу. Наагул, справа замарожаная.
Там, дзе ня робіцца горш — ня робіцца і лепш.
Там, дзе ня робіцца горш — ня робіцца і лепш.

Казаць, што тое, што справа рухаецца ў лепшы бок, што ўрад ня тое што стварае нейкія ўмовы для незалежных прафсаюзаў, а хаця б прыбірае тыя перашкоды, што былі створаныя раней — нельга.

Цыганкоў: А ці дапускаеце вы, што візыт Тапіёлы будзе ісьці ў рэчышчы агульнага паляпшэньня адносінаў афіцыйнага Менску з Захадам? І — нягледзячы на некаторыя факты — МАП возьме курс на пэўнае ўлагоджваньне адносінаў з афіцыйным Менскам?

Старыкевіч: Я маю пэўную інфармацыю, але ня буду варожыць, што будзе рабіць МАП. Рашэньне, якое яны прымуць, будзе цалкам залежаць ад іх саміх. Магу толькі паўтарыцца, што зрухаў да лепшага ў стане беларускіх прафсаюзаў я пакуль ня бачу

Цыганкоў: А што можна сказаць пра стан саміх незалежных прафсаюзаў? Ці паўплывала як-небудзь на іх адмена прэфэрэнцыяў?

Старыкевіч: Незалежныя прафсаюзы трымаюцца. У сёньняшніх умовах гэта ўжо дасягненьне. Бо ўмоваў для іх разьвіцьця не было і няма. Нават калі такія ўмовы зьявяцца, людзі наўрад ці адразу пойдуць у незалежныя прафсаюзы. Бо шмат хто памятае пра звальненьні актывістаў, перасьлед. І з-за гэтай інэрцыі шмат дзе незалежным прафсаюзам будзе вельмі складана весьці сваю працу.

Сёньня разьлічваць на тое, што незалежныя прафсаюзы раптам пачнуць мацнець, ня надта даводзіцца. Хаця на асобных прадпрыемствах пэўныя посьпехі ёсьць.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG