Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская кааліцыя ўхваліла зьмену назвы “ПКБ”


Адбылося пасяджэньне каардынацыйнага камітэту Эўрапейскай кааліцыі, прысьвечанае гісторыі камуністычных рэпрэсій у Беларусі.

У ім узялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу незарэгістраваных арганізацый — лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, лідэр Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімер Навасяд, лідэр руху беларускай салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі “Свабода” Сяргей Скрабец і старшыня “Народнай грамады” Мікалай Статкевіч.

На пасяджэньні вырашана ўзяць удзел у акцыі ўшанаваньня продкаў “Дзяды”, якую арганізуе КХП-БНФ 1-га лістапада. А таксама ў дні ўшанаваньня памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій 29-га кастрычніка. Таксама сябры каардынацыйнага камітэту ўхвалілі зьмену назвы Партыі камуністаў Беларускай і выказалі спадзяваньне, што гэтая партыя адмовіцца таксама ад ушанаваньня ідэолягаў і пачынальнікаў камуністычных рэпрэсій.

Таксама цяпер абмяркоўваецца пытаньне з чэскімі партнэрамі аб усталяваньні мэмарыяльнай шыльды на доме ў Празе, дзе жыла Ларыса Геніюш. Гэта плянуецца зрабіць у наступным годзе, калі будзе юбілей паэткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG