Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь -- 85-я з 104


Паводле аналітычнага цэнтру „Legatum” у Лёндане, найбольш заможнай і найбольш дэмакратычнай краінай у сьвеце зьяўляецца Фінляндыя.



Беларусь у гэтым рэйтынгу сусьветнага дабрабыту (Legatum Global Prosperity Index) займае 85 месца на 104 дасьледаваныя краіны.

Гэта трэці рэйтынг сусьветнага дабрабыту, які складаецца лёнданскім аналітычным цэнтрам „Legatum”.

Каб вызначыць узровень дабрабыту і заможнасьці ў сьвеце, аналітыкі „Legatum” бяруць пад увагу ня толькі чыста эканамічныя паказьнікі жыцьця ў паасобных краінах, але і шырокі спэктар палітычна-сацыяльных чыньнікаў, уключна са ступеньню дэмакратычнасьці інстытутаў дзяржавы, узроўнем адукацыі, аховай здароўя, бясьпекай грамадзянаў, даверам да ўраду, узроўнем асабістых свабодаў у грамадзтве і жыцьцяздольнасьцю розных грамадзкіх супольнасьцяў.

Першы дзесятак „найлепшых для жыцьця” краінаў сьвету, паводле рэйтынгу „Legatum”, выглядае наступным чынам: Фінляндыя, Швэйцарыя, Швэцыя, Данія, Нарвэгія, Аўстралія, Канада, Нідэрлянды, Злучаныя Штаты, Новая Зэляндыя.

Апошні дзесятак рэйтынгу, які ахоплівае агулам 104 краіны з 90 адсоткамі сусьветнага насельніцтва, выглядае так: Кенія, Альжыр, Танзанія, Нігерыя, Пакістан, Камэрун, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Емэн, Судан, Зімбабвэ.

Месцы суседзяў Беларусі: Польшча (29), Латвія (32), Украіна (61), Расея (69). Літвы ў гэтым рэйтынгу няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG