Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць міжнародных пагадненьняў у рамках Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі разгледзіць сёньня ў другой палове дня камісія міжнародных спраў і сувязяў з СНД Палаты прадстаўнікоў.

Гэтыя дакумэнты ўваходзяць у агульны пакет з 13 дамоваў і пагадненьняў, якія цяпер дэпутаты рыхтуюць да ратыфікацыі. Яны напаўняюць канкрэтным зьместам прававую базу Мытнага саюзу, вызначаюць тарыфнае і тэхнічнае рэгуляваньне гэтай структуры.

Мяркуецца, што галоўныя дакумэнты Мытнага саюзу будуць падпісаныя 27 лістапада ў Менску прэзыдэнтамі трох краін.
XS
SM
MD
LG