Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат даведаецца пра галадоўку Бандарэнкі


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Адвакат Зьміцер Лаеўскі сустракаецца са сваім падабаронным Андрэем Бандарэнкам у Менскім СІЗА.

Адвакат Лаеўскі падрыхтуе больш дэталёвую касацыйную скаргу.

Андрэй Бандарэнка ад 19 кастрычніка трымае галадоўку пратэсту супраць незаконнага прысуду.

9 кастрычніка суд Першамайскага раёну Менску пакараў прадпрымальніка зьняволеньнем на 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці, абвінаваціўшы яго ў атрыманьні грошай ад невядомай асобы.

Назіральнікі лічаць, што сапраўдная прычына пакараньня — помста ўладаў за актыўны ўдзел прадпрымальніка ў выбарчай кампаніі і напісаньне скаргаў наконт парушэньня дзейнага заканадаўства.

Палітычныя галадоўкі ў Беларусі

Галадоўка Андрэя Бандарэнкі адна з шэрагу палітычна матываваных галадовак сярод вязьняў, пакараных на розныя тэрміны зьняволеньня. У сакавіку 1999 году старшыня Цэнтрвыбаркаму Віктар Ганчар трымаў сухую галадоўку ў камэры турмы на вуліцы Акрэсьціна, дзе ён адбываў 10 сутак арышту. Уначы з 5 на 6 сакавіка яго гвалтоўна вывелі з галадоўкі.

Віктара Ганчара затрымалі разам з сябрамі Цэнтрвыбаркаму 25 лютага. Яны рыхтавалі выбары, якія мусілі адбыцца 16 траўня 1999 году. Затрыманьне адбылося падчас зацьвярджэньня сьпісаў тэрытарыяльных камісій.

Пазьней галадоўку абвяшчалі дзясяткі актывістаў, якія адбывалі адміністрацыйныя арышты за ўдзел у вулічных дэманстрацыях дэмакратычнай супольнасьці.

Актывісты “Маладога фронту” трымалі масавую галадоўку ў 2007 × 2009 годзе, патрабуючы свабоды палітвязьням.

Двойчы абвяшчаў галадоўку палітвязень Андрэй Клімаў, пратэстуючы супраць незаконнага арышту. Доўгатэрміновую галадоўку трымалі палітвязьні Сяргей Скрабец, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч, Аляксандр Казулін.

Апошні з беларускіх вязьняў, хто трымаў самую працяглую галадоўку ад 16 красавіка да 16 ліпеня — Мікалай Аўтуховіч. Ён да суду ўтрымліваецца за кратамі і дагэтуль мае праблемы са здароўем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG