Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭБРР: ВУП зьменшыцца на 3%


Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) прагназуе зьніжэньне валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2009 годзе на 3%. Згодна з прагнозам, беларускі ВУП складзе 137,46 трыльёнаў беларускіх рублёў.

Паводле экспэртаў банку, сёлета інфляцыя ў Беларусі па выніках году дойдзе да 15,2%, а дэфіцыт зьнешняга гандлю — да 6722,4 мільёнаў даляраў ЗША.

Такія дадзеныя прыведзеныя ў праекце краінавай стратэгіі ЭБРР па Беларусі, перадае Інтэрфакс.

Валавы ўнутраны прадукт — рынкавы кошт усіх канчатковых тавараў і паслуг (то бок прызначаных для непасрэднага ўжываньня), вырабленых за год ва ўсіх галінах эканомікі на тэрыторыі дзяржавы для спажываньня, экспарту і назапашваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG