Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перавярнуўся аўтобус. 26 пацярпелых


У Жытомірскай вобласьці Ўкраіны перавярнуўся аўтобус з беларускімі турыстамі.

26 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджаньні. Зь іх 10 шпіталізаваныя.

Аварыя адбылася ў суботу 24 кастрычніка каля паселішча Арэпы Наваград-Валынскага раёну на аўтатрасе Шэпятоўка-Наваград-Валынскі. Кіроўца аўтобусу "Мэрсэдэс" не справіўся зь кіраваньнем.

Аўтобус, які належыць беларускай фірме "Слаў-Тур", перавозіў 45 беларускіх турыстаў, якія вярталіся ў Магілёў з Хмяльніцкага, паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG