Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь 26 кастрычніка – 1 лістапада


Анонс падзеяў тыдня.

Панядзелак, 26 кастрычніка.


Сталая камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД разгледзіць пяць міжнародных пагадненьняў, падпісаных у рамках Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану. Усяго ў Палаце знаходзіцца 13 дакумэнтаў адносна стварэньня Мытнага саюзу, якія вызначаюць тарыфныя і тэхнічныя складнікі яго дзейнасьці. Чакаецца. што дакумэнты будуць ратыфікаваныя на цяперашняй сэсіі.

Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў, Усеэўрапейская рада МКП праводзяць канфэрэнцыю "Прафсаюзы і крызіс" для прафсаюзных арганізацый краінаў СНД, Яна пройдзе ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яханэса Рау.

Прэзэнтацыя кнігі гісторыка Алега Трусава “Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнаграфічных межах”. Адбудзецца а 18-й гадзіне ў сядзібе ТБМ.

Аўторак, 27 кастрычніка


Ва ўправе БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кааліцыі “Беларускі незалежніцкі блёк”.

Новы блёк утвараюць Рух “За свабоду”, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Партыя БНФ, “Малады фронт”, Партыя свабоды і прагрэсу, “Правы альянс”, “Маладая Беларусь”, “Маладыя дэмакраты”.


29 кастрычніка, чацьвер


Сябры сэкцыі "Мэмарыял" ладзяць паездку па мясьцінах масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Менску і ваколіцах. Гэтая акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў завершыцца а 18-й гадзіне ў Курапацкім лесе. Яе ўдзельнікі запаляць зьнічы і ўскладуць кветкі.

Пятніца, 30 кастрычніка


Адзначаецца дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. У 1988 годзе ў Менску адбыліся першае масавае шэсьце і мітынг на Дзяды.

У Менску пройдзе сумеснае пасяджэньне абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу, падчас якога сябры ўраду адкажуць на пытаньні дэпутатаў.

Субота, 31 кастрычніка


У Менску пройдзе ўстаноўчым зьезд БХД. У выпадку, калі ўлады не прадаставяць памяшканьня, яго арганізатары абяцаюць правесьці зьезд на Кастрычніцкай плошчы. Прадстаўнікі шэрагу дыпляматычных місій краінаў Эўразьвязу абяцаюць прыйсьці на ўстаноўчы зьезд БХД незалежна ад месца яго правядзеньня.

У вёсцы Гарошкаў у Рэчыцкім раёне традыцыйны фэст паэзіі з нагоды 50-гадовага юбілею паэта Анатоля Сыса: "Дух – гэта, людзі, Я!"У ім возьмуць удзел сваякі і землякі паэта, сябры, вядомыя літаратары, мастакі і барды. У праграме адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі.

Нядзеля, 1 лістапада


А 10.30 ад пляцоўкі ля менскага гадзіньнікавага завода пачнецца традыцыйнае шэсьце, прымеркаванае да дня памінаньня продкаў «Дзяды». Удзельнікі акцыі накіруюцца ў Курапацкі лес, дзе адбудзецца мітынг. Арганізатарам акцыі выступае КХП-БНФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG