Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пачалі рыхтавацца да Эўрапейскага форуму


24 кастрычніка ў Горадні адбыўся сход, прысьвечаны падрыхтоўцы да Беларускага эўрапейскага форуму, што мае адбыцца 14 лістапада ў Менску.

Удзельнічалі некалькі дзесяткаў чалавек з розных партый і дэмакратычных аргіназіцый. Вырашана правесьці дадаткова сходы ў паасобных суполках партый і арганізацый Горадні, каб да выбарах дэлегатаў далучылася чым большая лічба людзей.

Як мяркуе адзін з актывістаў Руху “За свабоду” Эдвард Дмухоўскі, з Горадні на Эўрапейскі форум могуць паехаць каля 60-70 дэлегатаў.
XS
SM
MD
LG