Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстанцкія япіскапы зьвярнуліся да Лукашэнкі


Япіскапы царквы хрысьціян веры эвангельскай зьвярнуліся да кіраўніка Беларусі з нагоды адмовы ўладаў Наваполацка выдзеліць зямлю царкве "Благадаць"


Як падае БелаПАН, 22 кастрычніка сем япіскапаў Аб'яднанай царквы хрысьціян веры эвангельскай у зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з адмовай Наваполацкага гарвыканкаму выдзеліць зямлю царкве "Благадаць". Аб гэтым паведаміў пастар менскай царквы "Іаан Прадцеча" Антоній Бокун.

Паводле яго слоў, у жніўні 2009 году ўлады Наваполацка адмовіліся выдзеліць мясцовай царкве "Благадаць" зямельны ўчастак. "Прычым сваё рашэньне Наваполацкі гарвыканкам прыняў ня гледзячы на наяўнасьць у абшчыны ўсіх неабходных дакумэнтаў, у тым ліку дазволаў, узгадненьняў і праекта, на афармленьне і выраб якіх было затрачана 86 млн. рублёў. Аднак дазвол на выдзяленьне зямельнага ўчастка, выдадзены абшчыне яшчэ ў 2005 годзе, быў нечакана адкліканы чыноўнікамі, бо на гэтым месцы плянуецца будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнага прызначэньня", — сказаў пастар Антоній.

Паводле словаў пастара, 19 кастрычніка на запыт вернікаў Наваполацкі гарвыканкам адказаў, што рашэньне аб выдзяленьні зямельнага ўчастка царквы "Благадаць" было прынятае з парушэньнем горадабудаўнічага заканадаўства.

“Аўтары ліста адзначаюць, што дзеяньні наваполацкіх уладаў неправамерныя, неабгрунтаваныя і істотна парушаюць правы і падахоўныя законам інтарэсы вернікаў, а таксама падрываюць давер грамадзян да органаў улады, якія не трымаюць сваё слова", — сказаў пастар Бокун.


Тэкст звароту можна прачытаць ТУТ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG