Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Новае жыцьцё” судзіцца далей


Набажэнства ў царкве «Новае жыцьцё»
Набажэнства ў царкве «Новае жыцьцё»

Царква “Новае жыцьцё” абскардзіла ў апэляцыйнай інстанцыі Гаспадарчага Суду Менску рашэньне судзьдзі Алы Мірошнік ад 7 кастрычніка аб высяленьні царквы з будынку па вуліцы Кавалёва, 72 --> http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&q=53.874890,+27.437428&vps=1&jsv=180e&sll=53.874873,27.437378&sspn=0.003763,0.011362&ie=UTF8&geocode=FcoQNgMddKmiAQ&split=0 .


Як паведаміў БелаПАН юрыст царквы Сяргей Луканін, у скарзе ўказваецца на “поўную беззаконнасьць” рашэньня суду, паколькі абшчына не атрымала ад дзяржавы належную кампэнсацыю за будынак царквы, дастатковую для будаўніцтва новага храма. Калі рашэньне будзе прыведзена ў выкананьне, на вуліцы застануцца больш чым тысяча вернікаў без магчымасьці зьбірацца разам для малітваў і набажэнстваў, што зьяўляецца парушэньнем правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду сумленьня, гаворыцца ў скарзе.

Як адзначыў Луканін, згодна з заканадаўствам, рашэньне суда ад 7 кастрычніка не набудзе законную моц да вынясеньня апэляцыйнай інстанцыяй свайго вэрдыкту.

22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам абшчыны акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласутачнае малітоўнае дзяжурства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG