Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі сустрэнецца “трэці сэктар” “Усходняга партнэрства”


У Брусэлі сустрэнецца “трэці сэктар” “Усходняга партнэрства”

Паводле БелаПАН, з 220 грамадзкіх арганізацый, якія Эўракамісія адабрала, разгледзеўшы 439 заявак, 27 — ад Беларусі. Але якія менавіта, пакуль невядома. Мяркуецца, што запрошаны як блізкія да апазыцыі няўрадавыя арганізацыі, так і прадзяржаўныя грамадзкія аб'яднаньні.

Эўразьвяз заўсёды падтрымліваў удзел трэцяга сэктару ў праграме "Ўсходняе партнэрства". Менавіта НДА могуць эфэктыўна кантраляваць дзяржаўную ўладу і ўзмацніць давер грамадзтва да органаў дзяржаўнага кіраваньня.

Грамадзянская супольнасьць будзе прадстаўлена на форуме грамадзкімі арганізацыямі, прафсаюзамі, аб'яднаньнямі работадаўцаў, аналітычнымі цэнтрамі, некамэрцыйнымі фондамі. Галіны іх дзейнасьці зьвязаны з чатырма плятформамі новай палітыкі: дэмакратычнае кіраваньне; эканамічная інтэграцыя; навакольнае асяродзьдзе і энэргетычная бясьпека; кантакты паміж людзьмі.

Чакаецца, што ўдзельнікі форуму з Азэрбайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны вызначаць яго структуру: прапануецца стварыць наднацыянальны сакратарыят і сетку нацыянальных аб'яднаньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG