Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маратон “Атлянтыдаў”, якія прагучалі на хвалях Свабоды ў сэрыі “Жыцьцё і сьмерць мітаў”. Штодня ад аўторка да суботы адмысловыя знаўцы разгадваюць тайны найноўшай беларускай міталёгіі. Тэма сёньняшняга выпуску — БНР. Удзельнічае гісторык Валянцін Мазец.

Эфір 6 жніўня 2009 году.

Белару́ская Наро́дная Рэспу́бліка (БНР) — дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паўсталае ў 1918 годзе. Праіснавала паўгода. Незалежніцкая палітычная эліта лічыла і лічыць БНР паўнавартаснай дзяржавай, якая была вялікім гістарычным крокам Беларусі да ідэйнага асэнсаваньня сябе як асобнай самастойнай краіны, праяўленьнем волі беларускага народу да ўтварэньня незалежнай беларускай нацыянальнай дзяржавы.

Савецкія ж гісторыкі складалі і падтрымлівалі нэгатыўныя міты пра БНР: “БНР — марыянэткавая дзяржава, створаная беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі”, ці “БНР — дзяржава на “паперы”, сапраўдная ж беларуская незалежная нацыянальная дзяржава — БССР.


Валянцін Мазец
Вячаслаў Ракіцкі

СЛУХАЦЬ:


Вячаслаў Ракіцкі: Чаму БНР усё ХХ стагодзьдзе і ў наш час была такім важным аб’ектам міталягізацыі для розных палітычных сілаў? Чаму факт яе існаваньня ці абвяшчэньня падвяргаўся розным палітычным і гістарычным інсынуацыям, фальсыфікацыям?

Валянцін Мазец: Абумоўлена гэта было тым, што абвяшчэнне БНР сведчыла — беларусы, нібыта прачнуўшыся ад чароўнага летаргічнага сну, заявілі ва ўвесь голас пра сваё законнае права быць гаспадарамі на ўласнай зямлі. Але ня ўсім гэтае жаданьне прыйшлося даспадобы, таму адны імкнуліся ачарніць высілкі беларусаў, накіраваныя на рэалізацыю сьветлай мары, а іншыя — увогуле замаўчаць сам факт абвяшчэньня БНР. Гэта і прывяло да стварэньня нэгатыўных мітаў пра БНР.

Ракіцкі: Спачатку пра міты нэгатыўныя ў дачыненьні да БНР. Дзеля чаго і кім яны ствараліся? Дзе іх вытокі і ў чым іх сутнасьць?

Мазец:
Адмоўныя міты пра БНР ствараліся перадусім ворагамі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці.
Адмоўныя міты пра БНР ствараліся перадусім ворагамі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці. Па-першае, міт “БНР — марыянеткавая дзяржава, створаная беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі”, як і міт “БНР была дзяржавай на “паперы” былі скіраваныя на тое, каб падкрэсьліць няздольнасьць беларусаў да самастойнай дзяржаўнай творчасьці, каб і надалей у іх ня ўзьнікала жаданьня жыць уласным розумам. Па-другое, яны павінны былі замацаваць у сьвядомасьці людзей ідэалягему, што толькі здраднікі беларускага працоўнага народу, яго ворагі могуць жадаць стварэньня беларусамі дзяржавы, незалежнай ад Расеі, таму што яны нібыта бачылі магчымасьць дасягненьня незалежнасьці Беларусі толькі ў саюзе з германскімі акупантамі. Па-трэцяе, дадзеныя міты стваралі чарговы міт пра тое, што толькі кіраўніцтва савецкай Расеі магло гарантаваць беларусам самастойнае жыцьцё...

Цалкам чытаць перадачу ТУТ.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG