Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эўранэст” – парлямэнцкая структура “Ўсходняга партнэрства”


Сфарміравана рабочая група па стварэньні канцэпцыі "Эўранэст" — парлямэнцкай структуры праграмы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства".

Пра гэта журналістам 23 кастрычніка паведаміў старшыня камісіі міжнародных справаў і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.

Паводле БелаПАН, група была створана 21 кастрычніка ў Стакгольме на сустрэчы старшыняў міжнародных камісіяў парлямэнтаў краін-удзельніц “Усходняга партнэрства”, дэпутатаў Эўрапарлямэнта і краін Эўразьвязу.

"У склад рабочай групы ўвайшлі прадстаўнікі краін-удзельніц “Усходняга партнэрства”, Швэцыі, Польшчы, адной з балтыйскіх краін, Эўрапарлямэнту", — паведаміў Маскевіч.

Паводле яго слоў, канцэпцыю "Эўранэст" плянуецца распрацаваць на працягу паўгода.
XS
SM
MD
LG