Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак зьменшыўся на 2%


У Беларусі намінальны налічаны сярэднемесячны заробак работнікаў у верасьні склаў 1 мільён 23 тысячы рублёў – гэта на 2 працэнты (на 20,5 тысячаў) меней у параўнаньні са жніўнем.

Пра гэта паведаміла БелТА намесьнік начальніка упраўленьня працы з карыстальнікамі статыстычнай інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Елена Кандраценка.

За студзень-верасень гэтага году сярэднямесячны заробак склаў склаў 983,1 тысячы рублёў. За гэты пэрыяд рэальны налічаны заробак (гэта заробак, разьлічаныя з улікам росту цэнаў) вырас у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2008-га году ўсяго на 0,6 працэнты.

Найбольшы заробак у будаўнічых арганізацыях – 1452,9 тысячаў рублёў, найменшы – у сельскай гаспадарцы -- 722 тысячы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG