Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні, першы намесьнік міністра адукацыі Беларусі А.Жук заявіў, што агульнае выкладаньне ўсіх прадметаў у сыстэме адукацыі Беларусі будзе весьціся толькі на дзяржаўных мовах краіны, а выкладаньне асобных прадметаў магчыма на мовах нацыянальных мяншыняў.

“Беларусь ня будзе ствараць адмысловых школ для нацыянальных мяншыняў. Выкладаньне асобных прадметаў магчыма на нацыянальных мовах мяншыняў па рашэньні мясцовых органаў улады, у залежнасьці ад сытуацыі ў тым ці іншым рэгіёне краіны”, — сказаў А.Жук.

Сёньня Еўрарадыё прыводзіць меркаваньне начальніка ўправы агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Юрыя Гладкова, які сказаў, што першы намесьнік міністра “агаварыўся":

“Гэта агаворка выйшла. Аляксандр Іванавіч меў на ўвазе, што ў нас усе школы — дзяржаўныя. Калі мы гаворым польская школа — гэта не значыць, што яна арганізавана Рэспублікай Польшчай. Яна — наша, беларуская. Усё застаецца ў сіле. Калі мясцовыя органы ўлады вырашылі стварыць школу з польскай мовай яшчэ адну ці з літоўскай, яны ўзгадняюць з Міністэрствам адукацыі і адкрываюць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG