Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі банк дапамагае прыватнаму бізнэсу Беларусі


Агульнае фінансаваньне Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця праектаў у Беларусі сёлета складзе каля 60 мільёнаў даляраў.

Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва банку ў Менску Валдас Віткаўскас, перадае сёньня агенцыя БелаПАН.

Спадар Віткаўскас адзначыў, што Эўрапейскі банк падтрымлівае пераважна прыватны сэктар эканомікі Беларусі. За час існаваньня такой праграмы фінансавую падтрымку атрымалі больш за 16,5 тысяч беларускіх кампаніяў.

XS
SM
MD
LG