Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн: у Беларусі трэба яшчэ зрабіць шмат працы


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў краіны Ўсходняй Эўропы, якія 20 гадоў таму вызваліліся ад камунізму, дапамагчы Малдове, Грузіі і Ўкраіне дасягнуць стабільнасьці.

Выступаючы сёньня ў Бухарэсьце, Байдэн зазначыў, што гэтыя тры краіны ўсё яшчэ “вядуць змаганьне за дзейную дэмакратыю і дынамічную рынкавую эканоміку”. Ён таксама дадаў, што “шмат працы трэба яшчэ зрабіць у Армэніі, Азэрбайджане і Беларусі”.

Учора, падчас выступу ў Варшаве, Джо Байдэн адзначыў таксама, што ЗША “з надзеяй глядзяць на магчымасьці супрацоўніцтва ў справе пашырэньня дэмакратыі ў рэгіёне, перадусім ва Украіне, Грузіі і Беларусі”.
XS
SM
MD
LG