Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка наракае на крызіс і міжнародны тэрарызм


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што нельга недаацэньваць і зьнешнепалітычныя фактары, якія самым негатыўным чынам могуць паўплываць на абстаноўку ў Беларусі


Паводле кіраўніка Беларусі, гэта ў першую чаргу наступствы сусьветнага эканамічнага крызісу, які пачаўся ў ЗША і іншых буйных краінах. "Сёй-той і ў нас, і за мяжой спрабуе ў сваіх заганных мэтах выкарыстоўваць цяжкасьці, што ўзьнікаюць, выклікаць недавер людзей да дзеючай улады, пасеяць разлад і смуту ў грамадзтве", - цытуе А.Лукашэнку БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што са зьнешніх пагроз самая сур'ёзная -- распаўсюджваньне міжнароднага тэрарызму. "На жаль, Беларусь не стала выключэньнем у гэтым пляне. Да гэтага часу не знойдзены арганізатары і выканаўцы страшнага злачынства супраць беларускага народа, учыненага 3 ліпеня мінулага года", -- адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, што падазраванымі ва ўчыненьні менскага выбуху пабывалі 120 чалавек, пра гэта заяўляла некалькі месяцаў таму кіраўніцтва МУС. Іх трымалі па 10 сутак ў сіза, але потым выявілася, што ніхто зь іх не датычны да арганізацыі выбуху. Адбіткі пальцаў узятыя больш чым у 1,3 мільёна чалавек. 12 тысяч чалавек адмовіліся ад гэтай працэдуры. Дагэтуль ня знойдзеныя вінаватыя ў выбухах падчас сьвяточнага канцэрту ў ноч на 4 ліпеня.
XS
SM
MD
LG