Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Windows 7 будзе прадавацца ў шасьці вэрсіях


Рэкляма новай апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Windows 7

Рэкляма новай апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Windows 7

Сёньня па ўсім сьвеце пачаліся афіцыйныя продажы новай апэрацыйнай сістэмы ад карпарацыі Microsoft - Windows 7.


Пры стварэньні Windows 7 асноўны ўпор рабіўся на паляпшэньні прадукцыйнасьці, зніжэньні патрабаваніняў да апаратных рэсурсаў, падвышэніня надзейнасьці, стабільнасьці і зручнасьці ў карыстаньні. Па заявах некаторых распрацоўнікаў, на сёньня Windows 7 зьяўляецца самай якаснай апэрацыйнай сыстэмай з усіх калі-небудзь якія выпускаліся Microsoft.

Стваральнікі сыстэмы падкрэсьліваюць, што галоўнае адрозьненьне Windows 7 ад папярэдняга выпуску апэрацынай сістэмы Microsoft, Windows Vista - у тым, што Windows 7 можа выкарыстоўвацца на большасьці кампутараў (88%), што знаходзяцца ў выкарыстаньні. Для параўнаньня - Vista адразу пасьля выпуску маглі карыстацца толькі 6 адсоткаў уладальнікаў кампутараў. А на сёньняшні дзень, паводле статыстыкі Net Applications, так і не паднялася вышэй 20%. Для параўнання: “старая добрая” Windows ХР у верасьні была ўсталявана на 71,5% дэсктопаў і ноўтбукаў з доступам у Інтэрнэт, празь які і зьбіралася гэтая статыстыка.

Адной зь цікавых і карысных тэхналёгіяў, што адрозьнівае Windows 7 ад іншых апэрацыйных сыстэмаў ад Microsoft, гэта функцыя мулці-дотыку (multitouch). Гэта калі каманды кампутару аддаюцца ня проста дотыкамі пальца да экрану, але некалькімі пальцамі адначасова. Такім чынам, праца на кампутары максымальна набліжаецца да працы з паперамі за пісьмовым сталом. Толькі замест папераў, у вашых пальцах складаныя віртуальныя аб'екты. Прыклад таго, як працуе гэтая тэхналёгія, можна паглядзець на афіцыйным рэклямным роліку.

У ЗША Windows 7 Home Premium можна купіць за 120 даляраў, вэрсія Professional абыйдзецца ў 200 даляраў, а Ultimate — у 220 даляраў. Версія Enterprise будзе даступная для кампаніяў, а спрошчаная вэрсія Home Basic зьявіцца толькі ў краінах, якія разьвіваюцца, а Starter можна набыць толькі ў якасьці перадусталяванай АС на ноўтбуках ці настольных кампутарах пачатковага ўзроўню.


Мы папрасілі пракамэнтаваць гэтую падзею генэральнага дырэктара унітарнага прадпрыемства “Надзейныя праграмы”, старшыню савету дырэктараў інтэрнэт патралу Tut.by Юрыя Зісера, які быў удзельнікам мінулага Дня блогера на сайце Свабоды.

СЛУХАЦЬ:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG