Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Гарбачоў: “У краіне прафанацыя, а не выбары...”


Міхаіл Гарбачоў даў інтэрвію рускай службе Радыё Свабода. “Выбарчую сыстэму ў краіне даламалі зусім..., -- заявіў ён. – Гэта тое, што я называю: чорт пабяры, да чаго мы дажылі”


Міхаіл Гарбачоў: Я думаю, што ў грамадзтве пачнецца размова пра тое, што ў нас парлямэнт такі, у якім няма плюралізму, няма рэальна дзеючых апазыцыйных сілаў... Паглядзіце, пад якім сьцягам паляпшэньня мянялася ў апошнія гады выбарчая сыстэма. Усё рабілася для таго, каб кіраваць людзьмі падчас выбараў. Іх пазбавілі нават магчымасьці прагаласаваць “супраць усіх”. І цяпер людзі ня могуць выказацца, калі яны не згодныя з прапанаванымі кандыдатамі. Вось так паводзіла сябе “Адзіная Расея”, не вытрымала нармальнай сыстэмы выбараў гэтая партыя...

Радыё Свабода: Але гэта і не партыя, калі гаварыць сур’ёзна...

Гарбачоў: Якая б яна не была, але яна зарэгістраваная як партыя. І сёньня сярод яе сяброў – губэрнатары, чыноўнікі і ўсе астатнія, якім сказалі: уступай альбо... І вось гэта "уступай альбо" давяло да такога стану, што сёньня ў краіне прафанацыя, а не выбары...




Цалкам інтэрвію Міхаіла Гарбачова, якое ён даў галоўнаму рэдактару сайту рускай "Свабоды" Людміле Целень, чытайце ТУТ.
XS
SM
MD
LG