Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Мытным саюзе Беларусь можа згубіць 200 мільёнаў даляраў


Страты беларускага бюджэту на аўтамабільным мыце пасьля стварэньня Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстана могуць скласьці 200 мільёнаў даляраў.

Пра гэта ў інтэрвію БелТА паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі.

“Беларусь не вырабляе аўтамабіляў, таму нам ёсьць чым патаргавацца ў рамках Мытнага саюзу, каб кампэнсаваць страты бюджэту”, — сказаў А. Шпілеўскі.

Ён мяркуе, што мыта на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь для юрыдычных асобаў будзе падвышана да ўзроўню расейскага.

Пасьля павелічэньня мыта ўвоз аўтамабіляў у Беларусь з-за межаў Мытнага саюзу можа спыніцца практычна поўнасьцю на тэрмін ад году і больш. Менавіта з гэтым зьвязаны магчымыя страты бюджэту.
XS
SM
MD
LG