Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпілеўскі прагназуе праблемы з выездам у Расею на аўтамабілі


У грамадзянаў Беларусі зь лютага па ліпень 2010 года могуць узьнікнуць сур'ёзныя праблемы з выездам у Расею на аўтамабілі.

Такія засьцярогі выказаў у інтэрвію БелТА старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі.

Рэч у тым, што ў Расеі ў лютым 2010 году ўводзяцца новыя правілы афармленьня часовага ўвозу аўтамабіляў на тэрмін да 6 месяцаў. Гэта істотна ўскладніць для беларусаў уезд на тэрыторыю Расеі на аўтамабілях.

Спадар Шпілеўскі назваў рашэньне расейскіх уладаў памылковым.

Бакі намагаюцца знайсьці кампраміс — сама больш на 5 месяцаў. Ад 1 ліпеня 2010 году пачынаюць дзейнічаць дамоўленасьці ў рамках Мытнага саюза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG