Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія Сахарава – членам расейскага “Мэмарыялу”


Эўрапейскі парлямэнт прысудзіў прэмію "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава за 2009 год расейскай праваабарончай арганізацыі “Мэмарыял”.


Прэмію атрымалі расейскія праваабаронцы Людміла Аляксеева, Алег Арлоў і Сяргей Кавалёў, як прадстаўнікі “Мэмарыялу” і іншых расейскіх праваабарончых структураў.

Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў Страсбуры 16 сьнежня.

Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк абвясьціў аб ўзнагародзе пасьля сустрэчы з лідэрамі парлямэнцкіх палітычных груп. Ён таксама сказаў, што вялікага абмеркаваньня не было, паколькі ўсе былі згодныя з кандыдатурай “Мэмарыялу”.

У 2006 годзе прэміяй Андрэя Сахарава быў адзначаны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі таго году Аляксандар Мілінкевіч.

Прэмія была заснаваная ў 1988 годзе, яшчэ пры жыцьці Андрэя Сахарава. Яна ўручаецца за заслугі ў галіне абароны правоў чалавека і адстойваньня інтарэсаў дэмакратыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG