Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва зачыніла прадстаўніцтва Клайпедзкага порту ў Менску


Кіраўніцтва порта аргумэнтуе сваё рашэньне павелічэньнем ролі чыгункі для разьвіцьця беларускага транзыту празь Літву, перадае БелТА.

Для комплекснага вырашэньня пытаньняў загрузкі літоўскага транспарту патрэбны больш высокі ўзровень прадстаўніцтва. Таму праўленьне Клайпедзкага порту прапанавала літоўскаму ўраду ўвесьці пры амбасадзе Літвы ў Беларусі пасаду аташэ па транспарце.

Роля чыгункі істотна ўзрастае ў зьвязку з глябальнымі плянамі разьвіцьця Эўраазіяцкага транзытнага калідора. Днямі Беларусь, Літва і Кітай падпісалі дэклярацыю аб плянах стварэньня такога калідора.
XS
SM
MD
LG