Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1-га лістапада гэтага года бюджэт пражытковага мінімуму ў Беларусі складзе 250 тысяч 70 рублёў.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савету міністраў № 1360 ад 20 кастрычніка гэтага году, паведамляе БелТА.

Для працаздольнага насельніцтва бюджэт пражытковага мінімуму вызначаны ў памеры 266 тысяч 330 рублёў, для пэнсіянэраў — 223 тысячы 250 рублёў.

Бюджэт пражытковага мінімуму павысіўся на 0,3% параўнальна з папярэднім. Ад лістапада на 0,3% вырастуць памеры дзяржаўных выплатаў сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Адпаведна павялічацца памеры сацыяльных пэнсій і пэнсіі асобных катэгорый насельніцтва.
XS
SM
MD
LG