Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жук: Беларусь ня будзе ствараць школ для нацмяншыняў


Агульнае выкладаньне ўсіх прадметаў у сыстэме адукацыі Беларусі будзе весьціся толькі на дзяржаўных мовах краіны, а выкладаньне асобных прадметаў магчыма на мовах нацыянальных мяншыняў.

Пра гэта заявіў журналістам першы намесьнік міністра адукацыі Беларусі Аляксандар Жук, перадае Інтэрфакс.

“Беларусь ня будзе ствараць адмысловых школ для нацыянальных мяншыняў. Выкладаньне асобных прадметаў магчыма на нацыянальных мовах мяншыняў па рашэньні мясцовых органаў улады, у залежнасьці ад сытуацыі ў тым ці іншым рэгіёне краіны”, — сказаў А.Жук.

Паводле спадара Жука, “права грамадзянаў на атрыманьне адукацыі на беларускай мове таксама будзе рэалізоўвацца, паступова, паэтапна пашырацца”.

Таксама ён адзначыў, што Беларусь будзе пашыраць свае магчымасьці па падрыхтоўцы выкладчыкаў ангельскай мовы. Гэтыя выкладчыкі, у прыватнасьці, змогуць весьці па-ангельску прадметы для замежных студэнтаў і грамадзянаў Беларусі, якія жадаюць атрымаць адукацыю на ангельскай мове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG