Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая мяса-малочная забарона з Расеі


Рассельгаснагляд увёў абмежаваньні на ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) 20 кастрычніка ўвяла “часовыя абмежаваньні” на пастаўку ў Расію жывёлагадоўчай прадукцыі

  • ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка”,
  • Ваўкавыскае ААТ “Беллакт”,
  • ААТ “ГМЗ № 2” (Мінск) і
  • ААТ “Бабулін гладыш” (Магілёў).

Рашэньне прынята “ў сувязі зь неаднаразовым выяўленьнем антыбіётыкаў пры правядзеньні ўзмоцненага лябараторнага кантролю прадукцыі жывёльнага паходжаньня, якая паступіла ў Расійскую Фэдэрацыю з Рэспублікі Беларусь”.

У выпадку паступленьня прадукцыі гэтых прадпрыемстваў, адгружанай да 20 кастрычніка, рашэньне аб пропуску грузаў прымаецца “ў звычайным рэжыме”. Тэрытарыяльныя ўпраўленьні Рассельгаснагляду “праводзяць адбор пробаў для правядзеньня лябараторных дасьледаваньняў па выяўленьні забароненых і шкодных рэчываў ад кожнай партыі прадукцыі, што паступае”, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG