Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўвечары ў Горадні адбыўся паказ двух фільмаў, зьнятых тэлеканалам “Белсат”. Прагляд адбыўся ў памяшканьні Таварыства беларускай школы і пачаўся зь фільму “Навала”. У ім апавядаецца пра тое, як на Браслаўшчыне мноства лясных дзікоў зьнішчаюць бульбяныя дзялкі вяскоўцаў і тыя ня могуць даць сабе рады. Улады не рэагуюць, паколькі дзікі забясьпечваюць істотныя прыбыткі мясцовай паляўнічай гаспадарцы: едуць паляваць сюды і жыхары зь Менску, і замежнікі.

Гукі кіно: “Калі на зямлю апускаецца ноч, жыцьцё ў Браслаўскім раёне ня сьцішваецца, наадварот, пад покрывам цемры пачынаюцца амаль што ваенныя дзеяньні і на гэтай “вайне” у кожнага свая зброя, у адных вінтоўкі, у другіх вёдры, у трэціх — вялізныя іклы…”

Карэспандэнт: “На чарговы паказ фільмаў “Белсату” з Варшавы прыехаў вядучы каналу Павал Мажэйка. На гэтым тэлеканале часта паказваюцца фільмы, якія паводле сваёй стылістыкі вельмі блізкія польскаму дакумэнтальнаму кіно. Падобныя я гляджу на варшаўскім канале “Культура”.

Мажэйка: “Самае важнае, на мой погляд, што адрозьнівае нашыя фільмы ад тых, якія паказваюць на беларускіх дзяржаўных каналах, у тым, што гэта менавіта незалежнае кіно ў нармальным сэнсе гэтага слова.
Гэта менавіта незалежнае кіно ў нармальным сэнсе гэтага слова.
Ствараючы яго, аўтраў, рэжысэр, менш за ўсё думае: ці пройдзе гэты фільме цераз цэнзараў, ці яно трапляе ў рэчышча дзяржаўнай ідэалёгіі, ці не. Карацей, канал “Белсат” стварае такую магчымасьць для творцы рабіць такое кіно, якое ён сам бачыць. Адзінае абмежаваньне тут, безумоўна, гэта — грошы. Але важна, што дзякуючы гэтым фільмам, магчыма, ствараецца новая гэнэрацыя беларускіх рэжысэраў”.

Карэспандэнт: “Які ўдзел кіраўніцтва каналу: праглядаецца сцэнар, напрыклад, ці аўтар прыносіць гатовы фільм, ня ведаючы — возьмуць яго ці не?”

Мажэйка: “Ёсьць розныя варыянты супрацоўніцтва. Але звычайна робіцца заяўка спачатку, у якой аўтар тлумачыць — што ён бы хацеў паказаць, якім бачыць свой фільм, свае крокі па яго стварэньні. І калі зяўка будзе ўхвалена перш творчым кіраўніцтвам каналу, то натуральна, што заключаецца дамова з аўтарам”.

Карэспандэнт: “На кінасэанс прыйшла Юлія Катаржынская. Вы сам канал “Белсат” можаце глядзець, ці няма такой магчымасьці?”

Юлія: “Няма, толькі ў вёсцы, калі да бабулькі ежджу, то там магу глядзець”.

Карэспандт: “І што цікавіць у перадачах, што больш падабаецца?”

Юлія: “Па-перашае, тое, што гэта на беларускай мове — і клясычнай, і ня вельмі. Па-другое, цікава, як чалавек бачыць нейкую падзею — сёньняшнюю, ці гістарычную, і якой пазыцыі прытрымліваецца “Белсат”.

XS
SM
MD
LG