Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За беларускую мову ўжо падпісаліся больш як 10 000 чалавек


Подпісы зьбірае актывістка Наста Палажанка
Подпісы зьбірае актывістка Наста Палажанка

Актывісты “Маладога фронту” сабралі больш за 10 000 подпісаў пад зваротам у дзяржаўныя інстытуты ўлады з патрабаваньнямі забясьпечыць беларускай мове фактычную роўнасьць з расейскай.

Маладыя людзі месяц таму распачалі кампанію “За беларускую мову”. Яны разьлічваюць паспрыяць павелічэньню колькасьці вучняў зь беларускай мовай навучаньня, а таксама адкрыцьцю беларускамоўнага ўнівэрсытэту ў Беларусі.

Актывіст “Маладога фронту” Дзяніс Карноў зьбіраў сёньня подпісы на Прывакзальнай плошчы Менску. Ён зьвяртаўся пераважна да маладых людзей, якія, паводле ягоных назіраньняў, больш ахвотна падпісваліся і ішлі на кантакт.

“Я кожны дзень гадзінкі па дзьве-тры зьбіраю подпісы. Атрымліваецца подпісаў 100-150 за дзень. У асноўным гэта моладзь, я да іх сам часьцей падыходжу. Людзі сталага веку пачынаюць выступаць з прамовамі, як, напрыклад, вось “там у нас пры Сталіну”... Папросту губляеш час. Зь недаверам ставяцца. За свае шмат гадоў шмат чаго бачылі. Таму неахвотна падпісваюцца. Моладзь, канечне, актыўная. Кажуць: “Так, так. Патрэбная нам беларуская мова”. Кажуць, што самі хацелі вучыцца па-беларуску, але няма дзе”.

Збор подпісаў за беларускую мову
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:12 0:00


Дзяніс спыніў маладога чалавека, і той адразу пагадзіўся паставіць свой подпіс.

“Я беларускую мову вывучаў у школе. У нас школа была рускамоўная, і таму я беларускую мову ня вельмі добра ведаю. Я ня супраць, а наадварот — за тое, каб у Беларусі была беларуская мова”.

Карэспандэнтка: “Як часта даводзіцца чуць беларускую мову?”

Студэнт: “Даволі часта. Нават у нас ва ўнівэрсытэце ёсьць выкладчыкі, якія размаўляюць па-беларуску, у нас на фізычным факультэце. У мяне ёсьць сябры, якія размаўляюць толькі па-беларуску. Бывалі такія выпадкі, калі мы зь сябрамі адмаўляліся цягам тыдня размаўляць па-расейску, а размаўлялі па-беларуску”.

Мінак: “Я вучыўся ў Магілёве. Там па-расейску ў асноўным”.

Студэнтка: “Я за беларускую мову, але ня супраць расейскай. З бацькамі я размаўляю па-расейску, зь сябрамі таксама. Але што тычыцца маёй адукацыі, то большасьць сваіх прац я пішу на беларускай мове. Я сама жадаю ведаць беларускую мову і не забываць яе. Я вучылася ў беларускамоўнай гімназіі 11 гадоў. У 9-й. Зараз вучуся на факультэце міжнародных адносінаў на аддзяленьні культуралёгіі.

Я жадаю, каб у нас быў беларускамоўны ўнівэрсытэт, дзе ўсе выкладчыкі і студэнты будуць размаўляць на сваёй роднай мове. Я спадзяюся, што большасьць нашых грамадзян разумеюць, што мова — гэта адзін з паказьнікаў нашай ідэнтычнасьці.Калі паглядзець на Расею ці Ўкраіну, то там усе размаўляюць на сваіх родных мовах”.

Тым часам да Дзяніса Карнова падышлі дзяўчаты.

“Я размаўляю па-расейску часьцей, але люблю таксама беларускую мову. Па-беларуску — зь сябрамі, а з бацькамі — па-расейску”.

Яе сяброўка дадала:

Маладафронтаўцаў некалькі разоў затрымлівалі міліцыянты, але калі даведваліся пра мэты кампаніі “За беларускую мову”, маладых людзей адпускалі.
“Мне падаецца, што нашаму народу патрэбна беларуская мова. Каб адчуваць сябе беларусам, трэба ведаць беларускую мову”.

Падышоў хлопец. Сказаў, што нядаўна прыехаў вучыцца ў Менск зь вёскі.

Карэспандэнтка: “У вас у вёсцы часта гавораць па-беларуску?”

Хлопец: “Увесь час. Бабуля па-беларуску. Мама? Ну, так “па-дзеравенскі”. Усяляк пападае. Папросту прывыкаеш, калі ўсе размаўляюць па-расейску. У горадзе па-расейску, на вёсцы — па-беларуску. Нам патрэбныя паўсюль беларускія школы і ўнівэрсытэт”.

Навучэнец-ліцэіст: “Я вучуся ў абласным ліцэі. У нас шмат іншагародніх, але яны не размаўляюць па-беларуску. У школе мяне вучылі па-беларуску, а тут як горад, дык прэстыжная расейская мова”.

Дзьве студэнткі БДУ таксама выказалі жаданьне падпісацца за беларускую мову.

“У нас навучаньне ў асноўным па-расейку, але гісторыя Беларусі выкладаецца па-беларуску. Калі размаўляць прыгожа і па-беларуску, то я паважаю такіх людзей. Думаю, гэта правільна. Калі паедзеш у Расею, а потым прыедзеш дадому, то чуеш і рэальна адчуваеш, што беларуская мова — гэта такая прыгожая мова!”

Маладафронтаўцаў некалькі разоў затрымлівалі міліцыянты, але калі даведваліся пра мэты кампаніі “За беларускую мову”, маладых людзей адпускалі. Цягам месяца не было складзена ніводнага адміністрацыйнага пратаколу.

У рамках кампаніі за беларусізацыю маладафронтаўцы зьбіраюць беларускія кніжкі для дзяцей у школы-інтэрнаты. На Каляды кнігі з подпісамі беларускіх пісьменьнікаў перададуць дзецям.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG