Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС называе выказваньні амбасадара Вугоршчыны “тэндэнцыйнымі”


Андрэй Папоў
Андрэй Папоў

Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў сёньня назваў выказваньні амбасадара Вугоршчыны ў Беларусі Фэрэнца Контры на ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску “тэндэнцыйнымі”.


«...Мы асабліва зьдзіўленыя, калі не сказаць большага, шэрагам выказваньняў кіраўніка дыпмісіі Вугоршчыны ў Менску адносна працэсаў, якія праходзяць у нашай краіне і некаторых аспэктаў двухбаковых дачыненьняў, якія ўспрымаюцца намі як асабістая думка спадара Контра. Многія з гэтых выказваньняў носяць тэндэнцыйны характар і разыходзяцца з пазытыўным і дружалюбным кантэкстам супрацоўніцтва Беларусі і Вугоршчыны” — сказаў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў.

На прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай нацыянальнаму сьвяту Вугорскай Рэспублікі, амбасадар Фэрэнц Контра заявіў:

“На жаль, у нашых краінах пакуль ня склалася ўражаньня, каб словы і дзеяньні беларускага кіраўніцтва заўсёды супадалі. Я прывяду прыклад. На саміце ў Празе па “Ўсходнім партнэрстве” прадстаўнік Беларусі пагадзіўся з дэклярацыяй, дзе гаворыцца пра тое, што аснова супрацоўніцтва — гэта агульныя каштоўнасьці, дзе гаворыцца пра неабходнасьць падвышэньня ў краінах-партнэрах роўню дэмакратыі, свабоды слова, свабоды друку, свабоды палітычных партый. Але калі я бачу па тэлебачаньні, што на Кастрычніцкай плошчы даволі часта зьбіваюць маладых людзей, падкрэсьлю — мірных дэманстрантаў, то ўзьнікаюць пытаньні: што браць пад увагу — словы ці тое, што паказваюць тэлекамэры?

Больш падрабязна з учорашнімі выказваньнямі амбасадара Вугоршчыны можна пазнаёміцца ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG