Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мінэнэргетыкі: экспэрты Эўракамісіі пахвалілі транзыт па Беларусі


У Міністэрстве энэргетыкі Беларусі заявілі, што экспэрты Эўрапейскай камісіі высока ацанілі надзейнасьць і стабільнасьць транзыту нафты і газу па тэрыторыі Беларусі – паведамляе БЕЛТА.

У Менску адбыўся чацьверты раўнд кансультацыяў у энэргетычнай сфэры з экспэртамі Эўрапейскай камісіі. БЕЛТА інфармуе, што бакі абмяняліся інфармацыяй аб сытуацыі ў энэргетычнай сфэры ў Беларусі і эўразоне. Было адзначана, што, нягледзячы на аб'ектыўныя складанасьці, выкліканыя крызісам, інвэстыцыйная праграма ў энэргетыцы Беларусі рэалізуецца.
XS
SM
MD
LG