Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.






ЯШЧЭ АДЗІН ДЗЕНЬ ДАЖДЖУ:

  • Тэмпэратура: +3 — + 6.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • БАТЭ Барысаў гуляе з АЭК Атэны. Стадыён „Дынама”, Менск, 20.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • У Стразбуры даюць прэміі за абарону правоў чалавека.
  • У Парыжы пачынаецца чатырохдзённы кірмаш сучаснага мастацтва.
  • На гары Алімп у Грэцыі запальваюць агонь, які будзе палаць на зімовай алімпіяце ў Ванкувэры ў 2010.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1883 у Нью-Ёрку адкрылася Мэтраполітэн-опэра, адзін з найбуйнейшых музычных тэатраў сьвету.
  • У 1937 савецкія карныя ворганы расстралялі аднаго з найбольш таленавітых беларускіх пісьменьнікаў даваеннае пары Лукаша Калюгу. Самыя вядомыя ягоныя аповесьці “Ні госьць ні гаспадар” і “Нядоля Заблоцкіх”. Застаўся пасьля Калюгі і недапісаны раман “Пустадомкі”. Арыштавалі пісьменьніка ў 33-м, калі яму было ўсяго 24 гады, і больш на свабоду ён ня выйшаў.
  • У 1941 была створаная Беларуская Народная Самапомач – дабрачынная арганізацыя ў акупаванай немцамі Беларусі. БНС зьбірала ахвяраваньні, аказвала матэрыяльную дапамогу людзям, плянавала стварыць аўтаномны беларускі ўрад са сваім, незалежным ад немцаў, войскам.
  • У 1962 прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі заявіў, што СССР пабудаваў ракетную базу на Кубе, і ўвёў марскую блякаду востраву.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • 22 кастрычніка нарадзіліся вугорскі кампазытар Фэрэнц Ліст (1811), расейскі пісьменьнік Іван Бунін (1870), француская акторка Катрын Дэнэў (1943).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • "Пакуль існуе магчымасьць разводу, я ня бачу ніякага сэнсу ў замужжы" — Катрын Дэнэў, француская акторка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG