Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бар’ер яўкі на мясцовых выбарах скасуюць


У Беларусі будзе скасаваны бар'ер яўкі выбаршчыкаў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Л.Ярмошына.

У інтэрвію БЕЛТА, Ярмошына паведаміла:

"Гэта азначае, што будзе прызнавацца, што выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы адбыліся, пры любой яўцы выбаршчыкаў".

Пры гэтым яна падкрэсьліла, што гэта новаўвядзеньне закране толькі мясцовыя выбары і не закране парлямэнцкія і прэзыдэнцкія кампаніі:

"Яўка выбаршчыкаў на выбарах прэзыдэнта вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, таму тут ніякіх новых ініцыятыў ня можа быць".

Для таго каб прэзыдэнцкія выбары адбыліся, на іх павінны прыйсьці больш як 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Згодна з дзеючым заканадаўствам, яўка на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў таксама павінна складаць больш за 50 працэнтаў.

Таксама сёньня стала вядома, што дата прэзыдэнцкіх выбараў будзе прызначана ў 2010 годзе на восеньскай сэсіі Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG