Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урмас Паэт выступіў за спрашчэньне візавага рэжыму для беларусаў


А.Лукашэнка на перамовах з У.Паэтам выказаў гатоўнасьць наладжваць дачыненьні з Эўропай, прапанаваўшы ёй выключыць у дыялёгу мову ўльтыматумаў і санкцыяў.

Спрашчэньне візавага рэжыму паміж ЭЗ і Беларусьсю было б лягічным крокам. Такую думку, паводле БЕЛТА, выказаў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт на сустрэчы з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Што датычыцца спрошчанай візавай сыстэмы з Эўразьвязам, якая дзейнічае адносна Украіны і Расіі, то было б лягічна наступны такі дагавор заключыць зь Беларусьсю", - сказаў Урмас Паэт. "Калі глядзець у будучыню, то хацелася б бачыць, што ўсе краіны Эўропы працуюць разам", - падкрэсьліў ён.

Кіраўнік эстонскага зьнешнепалітычнага ведамства бачыць добры патэнцыял для разьвіцьця адносін як паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, так і Беларусі з Эстоніяй. Для гэтага ёсьць узаемная зацікаўленасьць ва ўзаемадзеяньні ў эканоміцы, энэргетыцы, сфэры бясьпекі. "Больш актыўнае супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю зразумела. Бо для Беларусі Эўразьвяз – самы буйны партнэр для экспарту", - адзначыў Урмас Паэт. На яго думку, добры патэнцыял існуе і для супрацоўніцтва ў рамках праграмы "Ўсходняе партнэрства".

У сваю чаргу, А.Лукашэнка заявіў:

“Скасуеце вы санкцыі — дзякуй, не скасуеце — таксама дзякуй. Напэўна, вам так зручна. Калі вы іх зноў прадоўжыце, то мы будзем гэта ўспрымаць як спробу зноў нас падвесіць і нешта з нас выціснуць. Гэта контрапрадуктыўна і беспэрспэктыўна”.

Зьмест заяваў Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы зь міністрам замежных спраў Эстоніі Урмасам Паэтам падае Інтэрфакс.

“Перш чым нас дэмакратызаваць, Эўропа павінна бачыць тое станоўчае, што мы сёньня нясем Эўропе, і абапірацца на фундамэнтальныя рэчы”.

“Мы ня супраць гаварыць пра дэмакратыю, але мы хочам, каб Эўропа бачыла і другі бок мэдаля — больш важны, больш істотны для самой Эўропы”, — сказаў А. Лукашэнка.

“Мы не прымаем дваістых стандартаў”, — падкрэсьліў ён. — “Мы гвалтам не крычым, калі ў эўрапейскіх дзяржавах робіцца нешта ня так”.

“Яшчэ гавораць так: Лукашэнка на гэта ня пойдзе, таму што ён баіцца страціць уладу. Хачу сказаць адкрыта і канкрэтна: Лукашэнка ўжо дастаткова пры ўладзе, ён наеўся гэтай улады, што ужо ванітуе”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

“Дзеля чаго я стараюся захаваць уладу?” — задаецца пытаньнем Лукашэнка.

“У мяне заўсёды была адна мэта — каб мы захавалі сувэрэнітэт, незалежнасьць, каб на гэтым лапіку зямлі людзі адчувалі сябе дома. Вось мэта ўсёй маёй уладнай палітыкі”, — адказвае кіраўнік Беларусі.

“Таму вось гэтая балбатня, якая, у асноўным, у Эўропе задзейнічана ад нашай апазыцыі, часам мяне проста засмучае”, — заявіў прэзыдэнт Беларусі.

“Я кажу гэта да таго, што некаторыя сёньня сталі гаварыць, што напярэдадні пасяджэньня Рады міністраў Эўрапейскага Зьвязу, якое пройдзе ў лістападзе, мы тут спрабуем нешта лібэралізаваць і сыграць пад Эўропу (…) Вось ад чаго я стараюся аберагчы нашы Міністэрства замежных спраў і ўрад, каб мы ні ў якім выпадку пад гэты момант нічога не рабілі”, — адзначыў прэзыдэнт.

“Эўрапейскі зьвяз быў, ёсьць і будзе — Гэта рэальнасьць (…) Але без Украіны, Беларусі ня будзе Эўропы. Беларусь і Ўкраіна — гэта вялізная, найважнейшая частка Эўропы”, — зазначыў Лукашэнка

“Мы будуем адносіны з Эўропай не на аснове прынагодных крокаў ці дэманстрацыяў (…) Мы хочам зьмястоўных фундамэнтальных стасункаў”.

ВІДЭА


У.Паэт пра пэрспэктывы скасаваньня санкцыяў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00


Крыніца: БелаПАН

Паэт ня выйшаў

Паэт ня выйшаў

Журналісты не дачакаліся заплянаванага выхаду да прэсы міністра замежных спраў Эстоніі, які мусіў быць у 12:10. Сустрэча Урмаса Паэта з Аляксандрам Лукашэнкам зацягнулася. Пасьля яе міністар адправіўся ў аэрапорт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG