Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады зьвярнуліся да ідэі Балта-Чарнаморскага калектару?


Беларусь і Ўкраіна выступяць з сумеснымі інфраструктурнымі праектамі ў праграме "Ўсходняе партнэрства".

Як паведамляе БЕЛТА, аб гэтым расказаў журналістам першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашкапа выніках пасяджэньня Міжурадавай беларуска-ўкраінскай зьмешанай камісіі ў пытаньнях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

"Мы дамовіліся, што Беларусь і Ўкраіна разам згенэруюць праекты, якія перш за ўсё датычацца транспартнай, энэргетычнай інфраструктуры, каб разьвіваць іх на карысьць дзвюх краін", – сказаў Уладзімір Сямашка. Усе гэтыя пытаньні знайшлі адлюстраваньне ў падагульняючым пратаколе пасяджэньня беларуска-ўкраінскай зьмешанай камісіі.

Сямашка адзначыў, што цяпер па праграме "Усходняе партнэрства" вырашаюцца арганізацыйныя моманты, напрацоўваецца рэглямент работы.

"Трэба сур'ёзна падумаць над інфраструктурным праектам аб разьвіцьці 9-га транспартнага калідора, які будзе зьвязваць краіны Балтыі, Скандынавіі з поўднем... Думаю, мы павінны выйсьці разам з Украінай і ўкласьці значныя сродкі для таго, каб стварыць такі транспартны калідор", – адзначыў, паводле БЕЛТА, Уладзімір Сямашка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG