Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга Ігара Бабкова – у фінале эўрапейскай прэміі


Перакладзены на польскую мову раман беларускага пісьменьніка Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” трапіў у фінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Эўропы “Angelus”.

Усяго на перамогу ў конкурсе на завяршальным этапе прэтэндуюць 7 кніжак. Раман Ігара Бабкова канкуруе з творамі немца Бэрнгарда Шлінка, палякаў Інгі Івасюў і Кшыштафа Варгі, басьнійца Міленкі Ергавіча і чэхаў Ёзафа Шкворацкага і Оты Філіпа.

Прэмія “Angelus” – штогадовая ўзнагарода ў галіне перакладзенай на польскую мову і польскамоўнай сучаснай прозы, напісанай аўтарамі з Цэнтральнай Эўропы. Заснавальнікі прэміі – горад Уроцлаў, газэта “Dziennik”, інфармацыйны спонсар – канал “Kultura” Польскага публічнага тэлебачаньня.

Сёлетні ляўрэат прэміі атрымае 150 тысяч злотых (каля 53 тысяч даляраў). Уручэньне прэміі адбудзецца 5 сьнежня.
XS
SM
MD
LG