Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі расьсьледаваньня аварыі “Су-27” пройдуць празь сіта Мінабароны


Мінабароны прадставіць грамадзкасьці матэрыялы расьсьледаваньня авіякатастрофы ў польскім Радаме пасьля іх вывучэньня і аналізу, паведамляе прэсавая служба міністэрства.

Пра тое, што расьсьледаваньне прычынаў катастрофы беларускай і польскай часткамі сумеснай камісіі завершанае, 20 кастрычніка БелаПАН паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Робэрт Раховіч.

Публікаваць вынікі расьсьледаваньня і высновы камісіі польскі бок ня мае права, паколькі самалёт належыць Беларусі. Назваць прычыны трагедыі можа толькі беларускае Міністэрства абароны, зазначылі прадстаўнікі польскага боку.

“Су-27” 61-й зьнішчальнай авіябазы (Баранавічы) разьбіўся падчас дэманстрацыйнага палёту 30 жніўня. Палкоўнікі лётчыкі-снайпэры Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч, якія пілятавалі зьнішчальнік, загінулі.
XS
SM
MD
LG