Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў 20-годзьдзе біскупства


У менскім Архікатэдральным касьцёле адбылася ўрачыстая імша з нагоды 20-годзьдзе біскупства мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.

У менскім Архікатэдральным касьцёле адбылася ўрачыстая імша з нагоды 20-годзьдзе біскупства мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. Павіншаваць кіраўніка каталіцкага касьцёлу ў Беларусі прыйшлі прадстаўнікі вышэйшага духавенства, дзяржаўнай улады і шматлікія вернікі.

Урачыстыя сьпевы і працэсія вышэйшага духавенства распачалі сьвяточную літургію, удзел у якой прыняў нунцы Марцін Відавіч, кардынал Казімір Сьвёнтэк, прадстаўнік праваслаўнай, грэка-каталіцкай, мусульманскай цэркваў. Дапаможны біскуп Антоні Дзям’янка падчас імшы нагадаў, што біскупскае пасьвячэньне Тадэвуша Кандрусевіча адбылося ў базыліцы сьвятога Пятра ў Рыме 20 кастрычніка 1989 году, якое правёў папа Ян Павел ІІ. Гаворыць Антоні Дзям’янка:

“Сабраныя сёньня, у 20-гадавіну той памятнай падзеі ў базыліцы сьвятога Пятра ў Рыме, дзякуем Богу за архіпастыра. Які праз многія дзесяцігодзьді адсутнасьці, калі не было ў Беларусі ніводнага біскупа, рупліва павёў статак да хрыста”.

Сярод гасьцей з прысутнічала намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч, якая на беларускай мове павіншавала Тадэвуша Кандрусевіча ад імя кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Была зачытаная віншавальная тэлеграма ад імя ураду, а старшыня Камiтэту па справах рэлiгiяў i нацыянальнасьцяў пры Савеце Мiнiстраў Леанід Гуляка сказаў:

“Ёсьць такая мудрасьць, што па-сапраўднаму шчасьлівы чалавек тады, калі адчувае сябе шчасьлівым у сваім доме. Я хачу пажадаць вам, усім тым, хто побач з вамі, усім тым, хто прыходзіць у каталіцкі касьцёл, усім грамадзянам, каб яны ў сваім утульным беларускім доме адчувалі сябе гаспадарамі, і адчувалі сябе так, як сьцьвярджае мудрасьць”.

Тадэвуша Кандрусевіча зь юбілеем біскупства віншавалі таксама сьвятарскія і манаскія супольнасьці, прадстаўнікі сьвецкіх рухаў і сэм’яў, моладзь і дзеці. Тадэвуш Кандрусевіч таксама сказаў:

“Дзе біскуп там і касьцёл. Разам з вамі хачу падзякаваць за адраджньне каталіцкага касьцёла тут на нашай зямлі. Разам з вамі хачу прасіць Бога аб благаслаўленьні для мяне на далейшае служэньне тут на нашай бацькаўшчыне. Дзякуючы богу за тыя ласкі, якія ён спасылае нам, Касьцёлу ў Беларусі цягам апошніх 20-гадоў”.



25 кастрычніка Тадэвушу Кандрусевічу будзе уручаны ордэн Вялікага Крыжа Гэта ёсьць сьведчаньнем прыняцьця беларускага герагха ў Сувэрэнны Ваенны Мальтыйскі Ордэн у якасьці Манаха Капэлян Вялікага Крыжа. Гэтай узнагародай адзначалі найбольш вядомых і уплывовых людзей сьвету напрацягу шматвекавой гісторыі існаваньня ордэна.

Натальля Пяткевіч прамаўляе па-беларуску

На набажэнстве прысутнічаў Леанід Гуляка




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG