Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ па-беларуску – сыгнал каму?


Аляксандар Лукашэнка адказвае на пытаньне перапісчыцы пра мову

Аляксандар Лукашэнка адказвае на пытаньне перапісчыцы пра мову

У чым прычыны пераводу навінаў на дзяржаўным тэлебачаньні на беларускую мову? На падтрымку якіх групаў беларускага грамадзтва разьлічанае гэтае рашэньне? У якой ступені гэтае рашэньне – пасланьне Маскве і Брусэлю? Над гэтымі пытаньнямі ў “Экспэртызе Свабоды” разважаюць журналіст Глеб Лабадзенка і аглядальнік расейскага часопісу “The New Times” Вадзім Дубноў.


Дракахруст: Першы нацыянальны канал распачаў перавод выпускаў навін, а таксама іншых праграмаў на беларускую мову. Пра гэта
Юры Дракахруст
паведаміў намесьнік кіраўніка кампаніі Аляксандар Мартыненка. Паводле кіраўнікоў абласных тэлерадыёаб’яднаньняў перавод на беларускую мову пачаўся з 12 кастрычніка ва ўсіх падразьдзяленьнях дзяржаўнага тэлебачаньня.

Напачатку 90-х такое ў Беларусі ўжо было і паводле прэзыдэнта Лукашэнкі гэта быў час "разгулу нацыяналізму", калі "рускія сядзелі на валізках". А зараз пры Лукашэнку адбываецца такое вяртаньне. Чаму? Глеб Лабадзенка, як Вы мяркуеце?

Глеб Лабадзенка
Лабадзенка
: Напэўна, ня буду арыгінальным, калі прыпляту тут перапіс насельніцтва, калі прэзыдэнт Лукашэнка па тэлевізары перад усёй краінай сказаў, што беларуская мова для яго родная і што нават дома ён часам гаворыць па-беларуску, што можа чуць толькі ягоны сын Коля. Гэта можа быць зьвязана з тым, што дзесьці ў глыбіні ў яго ёсьць разуменьне, што настане момант, калі будзе вельмі важна, ці мае нацыя, народ, насельніцтва нейкія адметнасьці. Бо наступае глябалізацыя. Калі ён днямі прымаў даверчыя граматы ад
Дзесьці ў глыбіні ў Лукашэнкі ёсьць разуменьне, што настане момант, калі будзе вельмі важна, ці мае нацыя, народ, насельніцтва нейкія адметнасьці.
амбасадараў, ён так і сказаў – што на Беларусь наступае глябалізацыя, з гэтым трэба змагацца і гэта трэба рабіць толькі разам. Я думаю, паколькі Аляксандар Рыгоравіч хоча быць прэзыдэнтам і далей і як мага даўжэй, ён разумее, што ёсьць умовы, без якіх Беларусь можа проста зьнікнуць з палітычнай мапы сьвету.

Дракахруст: Вадзім, а як бы маглі патлумачыць гэтае рашэньне Вы? Глябалізацыя ж заўсёды наступала.

Дубноў: З аднаго боку, гэта тое, за што змагалася апазыцыя, але з гэтым посьпехам яе віншаваць бессэнсоўна. Калі падазраваць
Вадзім Дубноў
Аляксандра Рыгоравіча ў нейкім глыбокім езуіцтве, можна было б меркаваць, што ён такім чынам па-майстэрску выціскае апазыцыю з палітычнага поля, зь якога яна і бяз гэтага ў дастатковай ступені выціснутая. Тое, што ён робіць зараз, тая ж вэстэрнізацыя, і ўвасабленьне лёзунгаў апазыцыі пачатку 90-х па мове, робіцца хіба не сьмяротным ударам па ёй.

Насамрэч я думаю, што гэта аб'ектыўны працэс, у якім ёсьць і суб'ектыўныя моманты. Аб'ектыўнасьць
Прайграўшы на ўсходнім накірунку тую хімэрычную гульню, якую ён вёў, Лукашэнка зацьвярджае сябе як лідэр незалежнай дзяржавы.
палягае ў тым, што Беларусь даўно адбылася як самастойная дзяржава, аўтарытарная, недэмакратычная, але дзяржава, незалежнасьць якой ужо аб'ектыўна ня ставіцца пад сумнеў. Зь іншага боку, ёсьць і суб'ектыўныя рэчы – гэта становішча самога Лукашэнкі, які прайграўшы на ўсходнім накірунку тую хімэрычную гульню, якую ён вёў, зацьвярджае сябе як лідэр гэтай самай незалежнай дзяржавы. І ён "падграбае" пад сябе тых, хто з прычыны прыхільнасьці незалежнасьці, мог бы падтрымліваць апазыцыю.

Дракахруст: Перавод навінаў дзяржаўнага тэлебачаньня на беларускую мову – гэта пэўнае пасланьне. А вось каму? Вы, Вадзім, ужо пачалі гаварыць на гэтую тэму. Я тут хачу прыгадаць вынікі апошняга апытаньня лябараторыі "Новак" і Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў. Яны даволі супярэчлівыя. З аднаго боку фіксуецца сэнтымэнт апытаных да беларускай мовы, яна разглядаецца як нейкі ідэнтыфікацыйны сымбаль беларускай нацыі, людзі кажуць, што някепска было б, каб яе паболей. З другога боку, калі казаць пра ўжываньне мовы, то найбольш ёй карыстаюцца людзі сталага веку і нізкай адукацыі, якія і так падтрымліваюць уладу. Дык навошта ім дагаджаць, уводзячы беларускую мову?

Дубноў: Мова, як правільна сказалі Вы і як сказана ў дасьледаваньнях Новака – гэта сапраўды ідэнтыфікацыйны сымбаль. Як зборная
Неабавязкова валодаць беларускай мовай, як і неабавязкова быць зацятым заўзятарам зборнай Беларусі, але прыемна, калі беларуская зборная перамагае.
Беларусі па футболе. Нічога ў ёй палітычнага ці нацыянальнага на першы погляд няма. Гэта знак ідэнтычнасьці, агульнасьці, які спрацоўвае аўтаматычна , інтуітыўна. І неабавязкова валодаць беларускай мовай, як і неабавязкова быць зацятым заўзятарам зборнай Беларусі, але прыемна, калі беларуская зборная перамагае. Для людзей мова - гэта сапраўды нешта, што іх лучыць, тое, чаго ў Беларусі доўгі час не хапала. Гэта спрацоўвае на інтуітыўным узроўні. Калі Лукашэнка гэта вырашыў сьвядома, то застаецца яго павіншаваць. Калі не - то яму ў чарговы раз як заўсёды пашанцавала.

Дракахруст: Глеб, а які Ваш адказ на пытаньне пра ўнутранага адрасата?

Лабадзенка: Юры, я лічу, што тут наагул ня трэба весьці гаворку пра адрасата. У часе і другіх і трэціх прэзыдэнцкіх выбараў мы чулі прыблізна аднолькавыя фразы – я хачу быць прэзыдэнтам усяго беларускага народа. І тыя адсоткі, якія мы бачылі ў выніку, таксама пра гэта сьведчаць. Праз столькі гадоў даходзяць рукі да ўсіх сфэраў, да любых адрасатаў, як Вы кажаце...

Дракахруст: Глеб, але гэтыя пытаньні – гэта ня нейкі неруш, да якога ўпершыню дайшлі рукі з 1994 году. Напачатку свайго кіраваньня, ды і потым, Лукашэнка займаўся гэтай праблемай вельмі шчыльна і займаўся ў накірунку, абсалютна адваротным цяперашняму?

Лабадзенка: Вы не сказалі нічога, што б супярэчыла маім меркаваньням. мы часта назіраем, як прэзыдэнт асабіста пускае газ у вёску,
Гэта магчымасьць застацца ў гісторыі ў такім вобразе, што да гэтага 15 гадоў была выключная расейшчына (якую, праўда, ён і навёў), а тут ён стаў беларусізатарам беларускага грамадзтва.
асабіста адкрывае спартовыя ці грамадзкія аб'екты. Усё робіцца так, што нібыта гэта ўсё сыходзіць ад аднаго чалавека. І тое, што гэта было і ён з гэтым змагаўся – гэта рабілася чыста псыхалягічна для таго, каб пасьля гэта яго рукамі вярнулася. Калі мы з Вамі горача спрачаемся і мне цяжка прыняць Ваш аргумэнт, а потым пройдзе час і я сам іншымі словамі кажу тое, што казалі Вы – тады для мяне гэта будзе пераканаўча.

Тут выключна псыхалягічны момант, каб тое самае, магчыма пад іншым соўсам, ўжо сыходзіла ад яго. Гэта магчымасьць застацца ў гісторыі ў такім вобразе, што да гэтага 15 гадоў была выключная расейшчына (якую, праўда, ён і навёў), а тут ён стаў беларусізатарам беларускага грамадзтва. Гэта імкненьне ў любой сфэры застацца мэсіяй.

Дракахруст: А зараз – пра вонкавых адрасатаў рашэньня пра мову БТ. Ужо гэтыя адказы Лукашэнкі на пытаньні перапісу, што ён беларус і што мова ў яго беларуская, некаторыя публіцысты напісалі, што гэта "поўха Крамлю". Цяперашняе рашэньне, што навіны па БТ будуць па-беларуску – гэта, магчыма, яшчэ большая поўха. А магчыма і не, магчыма, гэта не зусім адэкватнае ўяўленьне пра Расею і Крэмль. Іх можа цікавіць становішча этнічных расейцаў у Беларусі ці ў нейкай іншай краіне, а на якой мове размаўляюць і слухаюць навіны беларусы – можа, гэта для Расеі ня так ужо і актуальна? Ці гэта ўбудоўваецца ў пэўны ланцуг: газавыя войны, далучэньне да Ўсходняга партнэрства, ну вось зараз яшчэ і мова.

Дубноў: Расея паступова перастае ўспрымаць такія моўныя праблемы, як сродак ціску, як палітычны інструмэнт. Як інструмэнт як сябе
Расея паступова перастае ўспрымаць такія моўныя праблемы, як сродак ціску, як палітычны інструмэнт.
вычарпаў, ён яшчэ выкарыстоўваецца ў адносінах з Украінай і краінамі Балтыі, а ўжо з Таджыкістанам ён не выкарыстоўваўся. Таджыкістан прыняў рашэньне значна больш жорсткае, чым тое, што зараз зрабіў Лукашэнка. Там расейская мова была проста выключаная з афіцыйнага ўжытку, заканадаўча было абвешчана, што ўсё будзе на таджыцкай мове. З майго пункту гледжаньня гэта абсалютна нармальнае рашэньне і, што прыемна адзначыць, Расея не выступіла з нейкім дэмаршам. Можна сабе ўявіць, што было б, калі б падобнае рашэньне прыняла Ўкраіна.

Праўда, там пра гэта гаворкі ня ідзе, але з Украінай гэтая тэма яшчэ працуе. Я думаю, што гэты прыём сыходзіць у мінулае, ён сваё адпрацаваў і дзякаваць Богу.

Мне здаецца, што ў Маскве крыху паблажліва ставяцца да мераў па умацаваньні пазыцыяў беларускай мовы ў Беларусі. Гэта ўспрымаецца як нейкая экзотыка. У двухбаковых стасунках шмат іншых праблемаў. І нават калі б напружаньне ў адносінах паміж Масквой і Менскам дасягнула ўзроўню, як у расейска-украінскіх адносінах, я думаю, што Масква ня стала б пэдаляваць пытаньне беларускай мовы, бо яно падаецца ёй ня больш сур’ёзным, чым яно падаецца ў самой Беларусі.

Лабадзенка: Каму б гэтае пасланьне ні было, яно мне падабаецца, як беларусу, які хоча, каб тут было больш беларушчыны. Мне здаецца,
Самім пасеяць беларушчыну, нацыяналізм, а потым сказаць: у нас тут нацыяналізм разгуляўся, вы нам дайце таннага газу і мы гэты нацыяналізм прыдушым.
што мы крыху пераацэньваем, сыгнал гэта ці не сыгнал Крамлю. 15 гадоў ішоў гандаль – за нафту і за газ. І сёньня мы вычарпалі практычна ўсе козыры і аргумэнты. Гэта можа быць і распрацоўка яшчэ аднаго інструмэнту ўплыву – самім пасеяць беларушчыну, нацыяналізм, а потым сказаць: у нас тут нацыяналізм разгуляўся, вы нам дайце таннага газу і мы гэты нацыяналізм прыдушым. Такое гадаваньне ворага, каб потым яго сваімі рукамі і забіць. Гэта адна вэрсія. А іншая – мне шчыра хочацца верыць, што ўсе 15 гадоў мы не разьвівалі беларушчыну, бо не было як, бо танныя нафту і газ бралі, а цяпер яны танныя скончыліся, можна ўжо і не хаваць сваёй беларускай сутнасьці.

Дракахруст: А як Вы лічыце – Брусэлю гэты крок спадабаецца?

Лабадзенка: (сьмяецца) Безумоўна, Брусэлю гэта спадабаецца, што мы тут будзем разьвіваць беларускую мову. Для Брусэлю гэтага наагул не прадмет абмеркаваньня. Ён вядзе гаворку пра рэфармаваньне эканомікі, пра правы чалавека, пра палітвязьняў, пра свабоду друку. Я ніводнага разу ня чуў з боку Эўразьвязу рэкамэндацыяў, патрабаваньняў ці пажаданьняў, каб беларусы ў сябе разьвівалі
Для Брусэлю гэтага наагул не прадмет абмеркаваньня.
беларускую мову. Я ня бачу тут нейкіх сыгналаў Брусэлю.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG