Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве ўсё менш расейскамоўных газэт


За апошнія 15 гадоў у Літве больш чым напалову зьменшылася колькасьць пэрыядычных выданьняў на расейскай мове. Паводле зьвестак Бюро статыстыкі, у 1995 годзе ў Літве выходзілі 44 выданьні, а ў 2008 годзе – толькі 18.

Дацэнт Віленскага ўнівэрсытэту Павел Лаўрынец лічыць, што колькасьць публікаваных у Літве расейскіх выданьняў даволі высокая, але не хапае літоўскіх чытачоў.

“Сабака брэша, а караван ідзе – такі погляд маюць улады на расейскі друк”, - цытуе П.Лаўрынца інфармацыйны партал delfi.lt.

Паводле статыстыкі, летась у Літве выходзіла 327 газэт, зь іх 303 па-літоўску, 18 па-расейску, 3 па-польску і адна па-ангельску.

У параўнаньні з 2002-2007 гадамі колькасьць расейскамоўных выданьняў практычна не зьмянілася, але ў параўнаньні з 1997 годам зьменшылася напалову. Тады ў Літве выходзіла 36 расейскіх выданьняў, а ў 1995 годзе – 44.

Летась у Літве выходзілі такія выданьні, як “Литовский Иерусалим”, “Экспресс-неделя”, “Сугардас”, “Литовский курьер”, “Обзор”, “В каждый дом”, “Домашний доктор”, “Наша кухня”, “Наш край”, “Пенсионер”, “Причал Клайпеды”, “Республика” ды іншыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG